Што адбываецца на Vulica Brasil прама цяпер (фота)

Што адбываецца на Vulica Brasil прама цяпер (фота)

У Мінску падыходзіць да завяршэння чацвёрты фестываль урбан-арту Vulica Brasil. У яго межах міжнародная каманда вулічных мастакоў ператварае гарадскія сцены ў творы мастацтва, а вуліца Кастрычніцкая ўпрыгожваецца не толькі стрыт-артам, але і незвычайнымі скульптурамі. Еўрарадыё прабеглася па кропках, дзе працуюць бразільскія і беларускія мастакі і паглядзела, што застанецца сталіцы пасля фэсту.

 

Што адбываецца на Vulica Brasil прама цяпер (фота)

Dante Horoiwa. Бразілец з японскімі каранямі, даследчык станаў паміж свядомасцю і падсвядомасцю. Малюе акрылам і пэндзлем на Раманаўскай Слабадзе 5А. На сцяне ― абрад абразання валасоў жанчыне.


"Малюю дзяўчат, выкарыстоўваючы рысы сваіх знаёмых, напрыклад, асаблівасці іх целаскладу".

 

Што адбываецца на Vulica Brasil прама цяпер (фота)

L7M. Мастак, які хавае твар і ўжо быў у Мінску. Наносіць выяву экзатычнай птушкі на будынак офіса Belavia, што на Нямізе, 12.


"Вырашыў адысці ад сваіх прынцыпаў і зрабіць вялікі мурал. Прыгажосць маіх прац ― у дэталях, якія трэба разглядаць. Але гэты будынак не вельмі пасуе для таго, каб гэтыя дэталі былі заўважныя мінакам".

 

Што адбываецца на Vulica Brasil прама цяпер (фота)

Rimon Guimaraes. Таксама прылятаў у Мінск у 2015 годзе і намаляваў жанчыну на сцяне жылога дома на вуліцы Калініна. А цяпер размалёўвае мост ля стадыёна "Дынама". 


"У сваіх працах натхняюся прынтамі на тканіне". 

Што адбываецца на Vulica Brasil прама цяпер (фота)

Творчая майстэрня "Рэха". Робіць скульптуры з прыродных матэрыялаў. Робяць з лазы прыродныя трубы, якія аплятуць заводскі будынак ― будучы культурны кластар “Белгазпрамбанка” на Кастрычніцкай, 16.


"Мы прывезлі шэсць машын лазы. Дзякуй бабрам, якія навалілі дрэваў каля рэчкі і ад іх пайшла такая добрая порасць".

 

Што адбываецца на Vulica Brasil прама цяпер (фота)

Архітэктурная майстэрня "ШЦ architects". Узвяла "Ідэальны хмарачос" на газоне напрыканцы Кастрыцніцкай. Унутры ёсць барная стойка, а электрычнасць паступае ад сонечных батарэй.

 

Што адбываецца на Vulica Brasil прама цяпер (фота)

Diego Dedablio. У сваіх працах спалучае традыцыі з паўсядзённай глабалізацыяй. Упрыгожвае "Корпус 8".


"Я чакаў патрэбных колераў, і таму гэта зацягнула працу, мяркую хутка скончыць. Мне падабаецца будынак, з якім я працую".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі