Што выраблялі людзі ў масках каля Камароўкі ў Мінску (відэа)
Еўрарадыё падрыхтавала відэа пра тое, як 8 верасня каля Камароўкі ў Мінску праходзілі затрыманні ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Марыі Калеснікавай і рэпрэсаваных. Пакуль людзі толькі збіраліся, сілавікі ў масках накідваліся на жанчын і цягнулі іх у мікрааўтобусы. У далейшым затрыманні працягваліся, асабліва масавыя на Куйбышава і Машэрава. У спісах праваабаронцаў амаль паўсотні затрыманых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.