Што здольнае абудзіць беларускае грамадства?

Што здольнае абудзіць беларускае грамадства?

Пра пагрозу незалежнасці Беларусі ад "паглыблення інтэграцыі" з Расіяй першым пачаў гаварыць філосаф Уладзімір Мацкевіч. І аднымі размовамі не абмежаваўся: менавіта ён стаў ініцыятарам стварэння грамадскай антыінтэграцыйнай кампаніі "Свежы вецер". Кампанія зладзіла шэраг акцый і флэшмобаў, пакуль ідэю супраціву інтэграцыйным планам кіраўніцтва Беларусі і Расіі не перахапілі прадстаўнікі тытульнай апазіцыі.


Ці была паспяховай кампанія "Свежы вецер"? Што будзе з антыінтэграцыйнымі пратэстамі, арганізацыяй якіх заняліся лідары палітычных партый? Якімі ідэямі паспрабуе налета Мацкевіч абудзіць беларускае грамадства?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае філосаф і грамадскі актывіст Уладзімір Мацкевіч. 

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі