Штраф за "пікетаванне" валасамі "бел-чырвона-белага колеру"

Штраф за "пікетаванне" валасамі "бел-чырвона-белага колеру"

У Мінску судзілі 19-гадовую Вікторыю Лёвіну. Суддзя Наталля Бугук аштрафавала яе на 2320 рублёў за "пікетаванне" валасамі "бел-чырвона-белага колеру". Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, дзяўчыну затрымалі раніцай 9 верасня на вуліцы Адзінцова. Міліцыянерам не спадабаўся колер валасоў Лёвінай. У Фрунзенскім РУУС у пратаколе напісалі: "Правяла пікетаванне, маючы на галаве афарбоўку валасоў бел-чырвона-белага колеру".

Адміністрацыйная справа ў судзе Фрунзенскага раёна разглядалася ў чацвер. Вікторыя Лёвіна распавяла, што валасы пафарбавала амаль паўгода таму дзеля жарту: спачатку яны былі белыя, а ззаду — некалькі пасмаў чырвонага колеру. Але ў дзяўчыны адраслі чорныя карані валасоў, таму яны цяпер маюць афарбоўку "чорна-бел-чырвоную". Суддзя папрасіла па скайпе Лёвіну павярнуцца і паказаць, як выглядае колер валасоў, а пасля сказала, што ў яе "вельмі цікавая і арыгінальная прычоска". І прызнала вінаватай у пікетаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі