Shuma выступіла на адборы на "Еўрабачанне". Як вам песня? (Слухаць)
![Shuma выступіла на адборы на "Еўрабачанне". Як вам песня? (Слухаць)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/shuma_png.png.webp?itok=F9yUhYpx)
11 студзеня Shuma выступіла на беларускім адборы на "Еўрабачанне" з песняй "Хмаркі". Выступ этна-электроннага гурта цягнуўся дзве хвіліны.
Shuma выступала пад нумарам 80. Мы запісалі для вас іх песню, паслухаць яе можна ніжэй.
Як вам?
За права паехаць на Еўрабачанне гурт Shuma змагаецца з больш як 90 канкурсантамі, у ліку якіх украінец Alexeev. Што праўда, Мікіту Аляксеева, які, калі шчыра, з'яўляецца фаварытам беларускага адбору, могуць не дапусціць нават да выступу на праслухоўванні. Па правілах, у праекце можа ўдзельнічаць песня, якая не была камерцыйна рэалізаваная і выкананая публічна да 1 верасня 2017 года, а ўкраінец яшчэ ўвесну спяваў сваю песню з вялікай сцэны.
Відэа: Youtube-канал "Евровидение 2018. Прослушивание участников национального отбора".