Шуневіч: Змякчыць пакаранне за нарказлачынствы — значыць, зрабіць крок назад

Шуневіч: Змякчыць пакаранне за нарказлачынствы — значыць, зрабіць крок назад

Міністэрства ўнутраных спраў ніколі не выступала за тое, каб змякчыць пакаранне за нарказлачынствы. Пайсці на гэта — значыць, зрабіць крок назад у барацьбе з наркаманіяй і распаўсюдам наркотыкаў. З такой заявай кіраўнік МУС Ігар Шуневіч выступіў у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ.

На думку Шуневіча, геаграфічнае становішча нашай краіны ўплывае на тое, што Беларусь часта становіцца калідорам для руху тавараў, людзей і капіталаў. Асноўную пагрозу, кажа міністр, уяўляюць каналы наркатрафіку, якія праходзяць праз Беларусь. На іх выяўленні праваахоўнікі цяпер робяць асноўны акцэнт. 

Шуневіч падкрэсліў, што МУС ніколі не выступала за змякчэнне пакарання за нарказлачынствы і не будзе гэтага рабіць. "Наша цвёрдая перакананасць: мы дасягнулі пэўных вынікаў, і рабіць крок назад, на нашу думку, нельга. Але калі будзе прыняты такі закон, то мы будзем яго выконваць", — патлумачыў ён.

Таксама міністр заявіў, што не лічыць празмерна суровымі пакаранні за нарказлачынствы. "Кожны наркаман за час сваёй "прафесійнай кар'еры" зацягвае ва ўжыванне наркотыкаў ад 8 да 10 чалавек. І другое. Наркаманія, асабліва цяжкія яе саставы — распаўсюд, які пацягнуў гібель, — заўсёды ідзе з учыненнем шэрагу іншых злачынстваў: крадзяжоў, гвалту, заражэння хваробамі", — дадаў Шуневіч.

На мінулым тыдні ў гутарцы з карэпандэнтам Еўрарадыё Шуневіч выказваў меркаванне, што парламент можа змякчыць пакаранне за лёгкія часткі “наркатычнага” 328-га артыкула Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі