Сігаеў: каранавірус перашкодзіў дасягнуць мэты праймерыз

Сігаеў: каранавірус перашкодзіў дасягнуць мэты праймерыз

Каранавірус перашкодзіў апазіцыі дасягнуць большасці мэтаў, якія ставіліся перад праймерыз. Пра гэта ў каментары "Беларускаму партызану" заявіў выканаўца абавязкаў каардынатара штаба праймерыз Аляксей Сігаеў

Як паведамляла Еўрарадыё, у анлайн-галасаванні, якое скончылася 30 красавіка, перамог лідар АГП Мікалай Казлоў. Другое месца заняў старшыня руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч, трэцяе — сустаршыня БХД Вольга Кавалькова. У паездцы па абласцях Губарэвіч набраў больш галасоў, але палітыкі паспелі наведаць толькі дзве вобласці краіны — далей ім перашкодзіла эпідэмія каранавіруса. 

"Праз тое, што мы згарнулі паездкі па рэгіёнах, ахоп удзельнікаў праймерыз апынуўся досыць нізкім", — каментуе Аляксей Сігаеў.

Па яго словах, адзіны апазіцыйны кандыдат будзе названы 31 траўня на Кангрэсе дэмакратычных сілаў. Фармат Кангрэса цяпер абмяркоўваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі