СК: гамяльчук Аляксандр Віхор памёр праз раптоўнае абвастрэнне захворванняў

СК: гамяльчук Аляксандр Віхор памёр праз раптоўнае абвастрэнне захворванняў

Следчы камітэт не будзе пачынаць крымінальную справу па факце смерці 25-гадовага гамельчука Аляксандра Віхора. Прычынай яго смерці прызналі раптоўнае абвастрэнне захворвання сардэчна-сасудзістай сістэмы. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Сяргей Удавікоў.

"У сувязі з гэтым ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці гараджаніна адмоўлена за адсутнасцю ў чыіх-небудзь дзеяннях складу злачынства",цытуе БЕЛТА словы Удавікова.

Хлопца затрымалі 9 жніўня, калі ён ехаў да сваёй дзяўчыны і трапіў пад хапун. Аднак у СК заяўляюць, быццам Віхор удзельнічаў у вулічнай акцыі на плошчы Леніна. "Тут яго затрымалі. Пры гэтым ён спрабаваў вырвацца, таму супрацоўнікі міліцыі на законных падставах ужылі фізічную сілу. Затым яго даставілі ў РАУС Чыгуначнага раёна, потым — у ізалятар часовага ўтрымання, дзе скаргаў на стан здароўя не прад'яўляў", — кажа Удавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі