СК пра “крывавы салют”: галоўная версія — піратэхніка неналежнай якасці

СК пра “крывавы салют”: галоўная версія —  піратэхніка неналежнай якасці

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч распавёў пра асноўную версію ў расследаванні справы пра “крывавы салют”. Як паведаміў кіраўнік ведамства ў інтэрв’ю РИА Новости, следтва вылучае чатыры версіі і самая відавочная з іх —  піратэхнічныя вырабы неналежнай якасці.

“Цяпер пытанне іншае —  яны ад пачатку былі неналежнай якасці, або такімі сталі —  гэта самы актуальны прадмет расследавання”, —  сказаў Наскевіч.

Ён таксама паведаміў, што двое расіян, затрыманых у гэтай справе, знаходзяцца пад вартай у статусе падазраваных. Абвінавачання ім не выстаўлялі. Расіяне супрацоўнічаюць са следствам і старшыня СК адзначае, што іх паказанні шмат у чым пральюць святло на рэальную карціну здарэння.

3 ліпеня падчас святочнага салюта з нагоды Дня Незалежнасці ў Мінску адбыўся выбух феерверкавых вырабаў. У выніку здарэння загінула адна жанчына і яшчэ 9 чалавек атрымалі раненні, двое пацярпелых застаюцца ў лякарні. У вокнах навакольных дамоў былі пашкоджаныя шыбы —  іх рамантавалі за кошт гарадскога бюджэту. Сям’і загінулай, а таксама ўсім пацярпелым выплацяць грашовыя кампенсацыі.

Феерверкавыя вырабы для салютаў закупляліся ў расійскай кампаніі “Пиро-Росс” без тэндэраў, бо, паводле Мінабароны, толькі яны пасавалі беларускім салютным устаноўкам.  

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі