СК: у пракуратуру перадалі справы па больш як 700 "экстрэмісцкіх" злачынствах
Следчы камітэт закончыў расследаванне і перадаў у пракуратуру крымінальныя справы аб больш чым 700 злачынствах, звязаных з экстрэмізмам. Такую лічбу назваў начальнік упраўлення аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання Следчага камітэта Аляксей Барадзько.
Летась па такіх справах былі асуджаныя больш за 350 чалавек. Дзве траціны з іх прызналі сваю віну цалкам або часткова, кажа Барадзько.
Сярэдні ўзрост абвінавачаных па такіх справах — ад 25 да 33 гадоў. Прычым амаль палова з іх, заяўляе прадстаўнік СК, нідзе не працавала і не вучылася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.