Скандынавы, палякі, брытанцы: якіх турыстаў Беларусь чакае ў 2020 годзе

фота vetliva.by
фота vetliva.by

"Цяпер мы заўважаем каласальны рост зацікаўленасці ў Беларусі з боку заходніх краін. У першую чаргу з Польшчы і краін Балтыі. Таксама ўпершыню туркампаніям і "Белавія" ўдалося дасягнуць вынікаў па сістэмных турах выхаднога дня з Фінляндыі. Чакаем, што сёлета іх колькасць вырасце ў 3-4 разы. Актыўна падключаюцца таксама патокі груп з Даніі і Нарвегіі. Скандынаўскі рынак ператвараецца з патэнцыйнага ў мэтавы", — расказаў старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Філіп Гулы.

Скандинавы, поляки, британцы: каких туристов Беларусь ждёт в 2020 году
Філіп Гулы / фота sb.by

Летась Беларуссю зацікавіліся таксама чатыры буйныя брытанскія тураператары, а тры вядомыя выданні — Financial Times, Daily Mail і Metro — размясцілі матэрыялы пра тое, што турысты могуць знайсці ў Беларусі. У 2020-м прадстаўнікі турыстычнай індустрыі чакаюць значнага росту колькасці экскурсійных груп з Вялікабрытаніі. Філіп Гулы кажа, што кантракты ўжо падпісаныя.

Пры гэтым кіраўнік Рэспубліканскага саюза туріндустрыі лічыць, што цікавасць да нашай краіны расце хутчэй, чым якасць сэрвісу і наша падрыхтаванасць:

"З аднаго боку, гэта вельмі добра, таму што да нас людзі едуць і будуць прыязджаць. Пытанне: як кансалідаваць рэсурсы, каб вырашаць пастаўленыя задачы".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі