"Славія" і "Гарадзея" згулялі ўнічыю 1:1

"Славія" і "Гарадзея" згулялі ўнічыю 1:1

У пятніцу ў матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе "Славія" і "Гарадзея" згулялі ўнічыю 1:1. Мазыране прапусцілі гол у першым тайме, але здолелі пазбегнуць паражэння дзякуючы рэалізаванаму пасля перапынку пенальці.

22 траўня "Шахцёр" разграміў "Белшыну" — 4:0.

Тур стартаваў 20 траўня, калі БАТЭ ў гасцях абыграла брэсцкае "Дынама" — 3:1. З такім жа лікам 21 траўня "Нёман" перамог "Тарпеда-БелАЗ". Іншыя матчы тура пройдуць 23 траўня: "Слуцк" — "Рух", "Іслач" — "Энергетык-БДУ", "Віцебск" — "Дынама" (Мінск).

Лідыруе БАТЭ — 22 ачкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі