"Славія" не ўтрымала пераможны лік у матчы з "Белшынай"

"Славія" не ўтрымала пераможны лік у матчы з "Белшынай"

Мазырская "Славія" не ўтрымала пераможны лік у матчы з бабруйскай "Белшынай" — 1:1. Нарх вывеў гаспадароў поля наперад на 7-й хвіліне, але Рэкіш на 66-й аднавіў раўнавагу. Гэта быў перанесены паядынак 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе (перанос адбыўся з-за сітуацыі з каранавірусам у "Белшыне").

У "Белшыны" 21 ачко і 15-е месца ў турнірнай табліцы. За тры туры да фінішу першынства каманда адстае ад "Гарадзеі" і "Слуцка" на 6 ачкоў і знаходзіцца на мяжы вылету ў першую лігу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі