Следам за Чыжом затрымалі алігарха Яўгена Баскіна
Юрый Чыж стаў не адзіным беларускім алігархам, чыім бізнэсам зацікавіліся сілавыя структуры. У панядзелак увечары стала вядома, што праблемы ўзніклі ў Яўгена Баскіна — гендырэктара і асноўнага ўладальніка групы кампаній "Сервалюкс", найбуйнейшага ў Беларусі вытворцы мяса птушкі, паведамляе tut.by. У рэйтынгу самых паспяховых і уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі ён займае шостае месца.
Тым не менш, неафіцыйныя крыніцы паведамляюць пра затрыманне Баскіна. У КДБ інфармацыю пра затрыманне бізнэсоўца пакуль не пацвярджаюць.
У "Сервалюксе" ўвечары ў панядзелак і зранку ў аўторак запэўнівалі, што "ў кампаніі ўсё добра, фабрыкі нармальна працуюць". А кіраўнік, нібыта, знаходзіцца ў камандзіроўцы.