Следчы камітэт адмовіўся закрываць справу супраць Алеся Міхалевіча

Следчы камітэт адмовіўся закрываць справу супраць Алеся Міхалевіча

Следчы Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Д.Купка адмовіў Алесю Міхалевічу ў хадайніцтве пра спыненне крымінальнай справы супраць яго. Палітык падаў прашэнне аб спыненні справы адначасова з вяртаннем у Беларусь, інфармуе nn.by.

Нагадаем, што палітэмігрант вярнуўся на радзіму 8 верасня, пасля вызвалення палітвязняў. На цяперашні час Міхалевіч застаецца апошнім чалавекам, супраць якога не закрылі крымінальную справу па падазрэнні ў датычнасці да так званых "масавых беспарадкаў" 19 снежня 2010 года.

У лютым 2011 года Міхалевіча выпусцілі з турмы КДБ пад падпіску пра нявыезд. Пазней ён заявіў, што ў турме яго катаваннямі змусілі пагадзіцца на сакрэтнае супрацоўніцтва са спецслужбай. Праз пэўны час ён таемна пакінуў Беларусь і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі