Следчы камітэт расказаў сваю версію "нападу на вайскоўцаў" на Гомельшчыне

Беларускі вайсковец / t.me/modmilby
Беларускі вайсковец / t.me/modmilby

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за "спробу нападу" на вайскоўцаў, пра якую раней паведамляла Мінабароны.

СК расказаў сваю версію падзеяў, і яна выглядае даволі дзіўна.

Паведамляецца, што інцыдэнт здарыўся ўвечары 11 траўня на аўтадарозе М - 5 "Мінск-Гомель" каля вёскі Ясень. 50-гадовы кіроўца фуры DAF, праязджаючы міма спыненай ваеннай транспартнай калоны, падарваў нейкае самаробнае піратэхнічнае прыстасаванне, кінуўшы яго ў бок вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі.

Мужчына паспрабаваў уцячы, але вайскоўцы блакавалі яго аўтамабіль, а яго самога затрымала.

Далей СК паведамляе, быццам кабіна затрыманага аўтамабіля была аблепленая "экстрэмісцкай сімволікай", а ў мабільным тэлефоне мужчыны былі падпіскі на "экстрэмісцкія каналы". Цяжка ўявіць сабе ў сённяшняй Беларусі кіроўцу, які раз'язджае з налепкамі, якія пагражаюць мінімум "суткамі".

Паведамляецца, што хутчэй за ўсё мужчыну возьмуць пад варту і будуць шукаць у яго дзеяннях "дадатковыя склады злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі