Смаленскія мытнікі затрымалі дзве тоны салата з Беларусі

Смаленскія мытнікі затрымалі дзве тоны салата з Беларусі

Рассяльгаснагляд забараніў увоз у Расію з Беларусі дзвюх партый свежага салата агульнай вагой больш за дзве тоны. Транспартныя сродкі з “падкаранціннай прадукцыяй” былі затрыманыя супрацоўнікамі Смаленскай мытні і перададзеныя для кантроля фітасанітарным органам. А інспектары Рассяльгаснагляду высветлілі, што салаты былі ўвезены ў Расійскую Федэрацыю з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без неабходных у такіх выпадках суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць іх фітасанітарную бяспеку.

Вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Грузы вернутыя на сумежную тэрыторыю, паведамляе прэс-служба ўпраўлення Рассяльгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі