Смерць на жніве — у Чэрыкаўскім раёне загінуў мужчына, які залез на камбайн
На месцы трагічнага здарэння / Следчы камітэт
Следчы камітэт Беларусі паведамляе пра смерць на жніве ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Трагічнае здарэнне адбылося 18 жніўня. 59-гадовы працаўнік сельгаспрадпрыемства хацеў праверыць, наколькі запоўнены збожжам бункер, і залез на камбайн — на назіральную пляцоўку. У гэты момант тэхніка праязджала пад лініяй электраперадач. Мужчына зачапіўся за правады і атрымаў паражэнне электрычным токам. Ён упаў на кабіну, а пасля ў жатку камбайна.
Пацярпелы атрымаў смяротныя траўмы і памёр на месцы здарэння. Распачатая крымінальная справа. СК ужо заяўляе, што падчас правядзення жніва былі парушэнні "правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.