СМІ: Беларускі ўдзельнік Еўрабачання Дзмітрый Калдун дасць канцэрт у ДНР

СМІ: Беларускі ўдзельнік Еўрабачання Дзмітрый Калдун дасць канцэрт у ДНР

Беларускі ўдзельнік Еўрабачання Дзмітрый Калдун дасць канцэрт у Данецку, акупаваным баевікамі гэтай званай ДНР. Сёння на непадкантрольных Украіне тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей праходзяць мясцовыя выбары.

Канцэрт, праанансаваны данецкімі СМІ, адбудзецца ўвечары 11 лістапада на цэнтральнай плошчы Данецка. Разам з Калдуном у ім паўдзельнічае Юлія Міхальчык. Абодвух рэкламуюць як “зорак расійскай эстрады”, а ў якасці арганізатара канцэрта пазначаюць Рускі цэнтр.

Дзмітрый Калдун быў найбольш паспяховым удзельнікам Еўрабачання за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў конкурсе. У 2007 годзе ён заняў 6 месца ў фінале.

Украінскія ўлады звычайна забараняюць замежным артыстам уезд на тэрыторыю Украіны пасля гастроляў у ДНР, ЛНР і ў Крыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі