СМІ зноў паведамляюць пра смерць на Данбасе "снайперкі з Барысава"

СМІ зноў паведамляюць пра смерць на Данбасе "снайперкі з Барысава"

Барысаўчанка Наталля Красоўская, якая ваявала на баку сепаратыстаў ва Украіне, загінула на Данбасе не пазней як у 2015 годзе. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на былога баевіка так званай "ЛНР" Канстанціна Фафанава, які жыве цяпер у Барысаве.

Фафанаў распавёў, што на Данбасе пазнаёміўся з траімі беларусамі з Барысава. Па яго словах, 30-гадовы хлопец вярнуўся з Украіны ў Печы, а дзяўчына загінула. Фафанаў кажа, што гэтая дзяўчына, здаецца, была Наталляй Красоўскай. Ён дадаў, што гэта адбылося не пазней за 2015 год.

Грамадзянка Беларусі Наталля Красоўская з'явілася на Данбасе ў траўні 2014 года. Яна ваявала пад Славянскам на баку прарасійскіх сепаратыстаў. Красоўская неаднойчы запісвала свае відэазвароты і выкладвала іх на YouTube. Яна абяцала вярнуцца ў Беларусь са зброяй. Некалькі разоў у інтэрнэце з'яўляліся звесткі пра яе гібель, аднак потым абвяргаліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі