Смяротнае ДТЗ у Брэсцкай вобласці: адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі
Аўтамабіль пасля ДТЗ / @pressmvd
Адзін чалавек загінуў, яшчэ чацвёра атрымалі траўмы ў выніку ДТЗ, якое адбылося раніцай у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Беларусі. Машына, у якой знаходзіліся маладыя людзі, з'ехала ў кювет і перакулілася.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не справіўся з кіраваннем. Ён загінуў. Хлопцу было 18 гадоў. Пасажыраў — трох дзяўчат і яшчэ аднаго хлопца, ім таксама па 18-19 — забралі ў бальніцу медыкі. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група. Яны высвятляюць абставіны здарэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.