“Спачатку перамога, а потым…” — ці варта верыць абяцанням?

“Спачатку перамога, а потым…” — ці варта верыць абяцанням?

Затрыманнем “расійскіх баевікоў” навіны 29 ліпеня не абмежаваліся. Таксама стала вядома, што беларускімі сілавікамі быў затрыманы вядомы паліттэхнолаг Віталь Шкляраў. І ў дзяржаўных СМІ ўжо прагучала, што Шкляраў не толькі стаяў за Сяргеем Ціханоўскім, але і “фармаваў вакол яго пратэставы электарат”. Што фактычна кідае цень “прарасійскасці” на кампанію кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.


Ці дапамогуць такія тэхналогіі адвярнуць сімпатыі выбаршчыкаў ад Святланы Ціханоўскай? Як гэтыя інфармацыйныя закіды паўплываюць на нацыянальна арыентаваную частку беларускага грамадства? Ці можна верыць абяцанням палітыкаў, што “галоўнае перамога, а ўсе іншыя, у тым ліку нацыянальныя, пытанні потым”?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч і грамадскі дзеяч і медыяэксперт Франак Вячорка.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі