Спартоўцы з SOS BY працуюць над пераносам з Беларусі чэмпіяната свету па хакеі

Спартоўцы з SOS BY працуюць над пераносам з Беларусі чэмпіяната свету па хакеі

26 кастрычніка створаная працоўная група па пытанні мэтазгоднасці правядзення хакейнага чэмпіяната свету-2021 у Мінску. У яе ўвайшлі вядомыя беларускія і замежныя спартоўцы; еўрапейскія юрысты, якія спецыялізуюцца ў міжнародным спартовым праве; спецыялісты па камуніцкацых; лідары беларускіх дыяспар у больш як 20 краінах свету, а таксама хакейныя і спартовыя эксперты, праваабаронцы і грамадскія дзеячы з розных краінаў.

Група сцвярджае, што сыходзячы з грамадска-палітычнай сітуацыі, праводзіць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску ў траўні 2021 года немагчыма, бо немагчыма забяспечыць бяспеку і выкананне  базавых міжнародных нормаў па правах чалавека. Занепакоенасць групы падзяляюць і хакейныя функцыянеры. Так генсек Міжнароднай федэрацыі па хакеі з шайбай Хорст Ліхтнэр днямі заявіў: "Мы не паедзем у краіну, дзе пануюць хаос і рэвалюцыя", і што чэмпіянат можа адбыцца ў Беларусі, толькі "калі сітуацыя сапраўды нармалізуецца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі