Спецназаўцы ў масках праводзілі заняткі з тэрабаронай па тактычнай медыцыне

Спецназаўцы вучылі ўдзельнікаў збораў тэрабароны аказанню першай дапамогі параненым

Спецназаўцы вучылі ўдзельнікаў збораў тэрабароны аказанню першай дапамогі параненым / peramoga.by

Інструктары спецназу ўнутраных войскаў праводзілі заняткі з удзельнікамі тэрытарыяльнай абароны Вілейшчыны па тактычнай медыцыне, паведамляе мясцовая газета "Шлях Перамогі". Спецназаўцы закрывалі свае твары. Яны вучылі ўдзельнікаў збораў тэрабароны аказанню першай дапамогі параненым.

Вядома, што сярод інструктараў спецназу ўнутраных войскаў ёсць і былыя вагнераўцы — расійскія найміты, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Украіны.

Падобныя заняткі прайшлі і ў іншых рэгіёнах, у тым ліку і з удзельнікамі так званага "народнага апалчэння".

Спецназаўцы ў масках праводзілі заняткі з тэрабаронай па тактычнай медыцыне
Спецназаўцы ў масках праводзілі заняткі з тэрабаронай па тактычнай медыцыне
Спецназаўцы ў масках праводзілі заняткі з тэрабаронай па тактычнай медыцыне
Спецназаўцы ў масках праводзілі заняткі з тэрабаронай па тактычнай медыцыне
Спецназаўцы ў масках праводзілі заняткі з тэрабаронай па тактычнай медыцыне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі