Споўніліся тры гады з часу пажару ў касцёле ў Будславе

Храм у Будславе

Храм у Будславе / catholic.by

Споўніліся тры гады з часу пажару ў касцёле ў Будславе. Днямі яго наведаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пажар здарыўся 11 траўня 2021-га. Цудадзейны абраз Маці Божай удалося выратаваць. Тады абваліўся дах, а вада пашкодзіла сцены. Аднак касцёл захавалі ад разбурэння. З таго часу ідуць аднаўленчыя працы, на якія сабралі ахвяраванні. Пробашч Будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік кажа, што агулам было ахвяравана амаль 1,5 млн рублёў. Толькі кошт праектных прац складае амаль 450 тысяч рублёў.

Існуюць праблемы з вільготнасцю сцен і скляпенняў (на іх з’явіліся водарасці). "Хоць цяпер здаецца, што сцены прасохлі, але канчаткова гэты працэс скончыцца толькі у сярэдзіне 2030-х гадоў, паколькі сцяна высыхае на 10–15 см глыбіні ў год, а месцамі сцены маюць таўшчыню да 4-х метраў", — кажа святар.

Споўніліся тры гады з часу пажару ў касцёле ў Будславе
Споўніліся тры гады з часу пажару ў касцёле ў Будславе
Споўніліся тры гады з часу пажару ў касцёле ў Будславе
Споўніліся тры гады з часу пажару ў касцёле ў Будславе
Споўніліся тры гады з часу пажару ў касцёле ў Будславе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі