У Беларусі засталася толькі адна каталіцкая семінарыя

У незалежнай Беларусі Пінская каталіцкая духоўная семінарыя дзейнічала з 2001 года

У незалежнай Беларусі Пінская каталіцкая духоўная семінарыя дзейнічала з 2001 года / catholic.by

У Беларусі засталася толькі адна каталіцкая семінарыя — Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семiнарыя ў Гродне. Пінская каталіцкая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ліквідаваная, піша katolik-life.

Семінарыя ў Пінску дзейнічала пры польскіх уладах у 1925-1939 гадах. Яе дзейнасць аднавілася ў 2001-м. У 2018 годзе семінарыя страціла статус міждыяцэзіяльнай і ад таго часу рыхтавала будучых святароў толькі для Пінскай дыяцэзіі. 

Выказвалася меркаванне, што семінарыя не перажыве перарэгістрацыю рэлігійных арганізацый у Беларусі. Так і сталася. Аднак афіцыйна пра гэта не паведамлялася, адзначае выданне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі