Справа “за знявагу прэзідэнта” супраць Паліны і Андрэя Шарэндаў спыненая

Справа “за знявагу прэзідэнта” супраць Паліны і Андрэя Шарэндаў спыненая

Актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Шарэнда і яго жонка Паліна Панасюк-Шарэнда атрымалі паведамленне пра тое, што крымінальная справа “за знявагу прэзідэнта” супраць іх спыненая. 17 чэрвеня прыйшоў адпаведны дакумент з Упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

У дакуменце паведамляецца, што згодна з п.2 ч.1 арт.29 і ч.2 ст.250 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Андрэя і Паліны Шарэндаў спынены пераслед па крымінальнай справе.

Сужэнцаў абвінавачвалі ў вывешванні ў Брэсце расцяжкі, якая “цынічна зневажала” кіраўніка краіны. Такую выснову зрабіла экспертыза. Аднак Андрэй Шарэнда ад пачатку сумняваўся, што справа дойдзе да суду, паведамляе Радыё Свабода.

Шарэнды ўдзельнічалі ў “маршах недармаедаў” у Брэсце. Падчас адной з гэтых акцыяў Андрэй вывесіў на ўваходзе ў мясцовы аблвыканкам расцяжку са словам “Баста!”. Менавіта яе і палічылі абразлівай.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі