Справу журналіста-палітвязня Алега Груздзіловіча перадалі ў суд
Крымінальную справу журналіста-палітвязня Алега Груздзіловіча перадалі ў суд. Дата пачатку яе разгляду судом Савецкага раёна Мінска пакуль невядомая.
Пра тое, што следства па справе Груздзіловіча завяршылася, стала вядома ў канцы студзеня.
Алег Груздзіловіч быў затрыманы ў Мінску 23 снежня 2021-га. У той дзень стала вядома, што Міністэрства ўнутраных спраў РБ абвясціла беларускую службу Радыё Свабода, з якой Груздзіловіч раней супрацоўнічаў (да таго, як быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС РБ), "экстрэмісцкім фармаваннем". Неўзабаве яму выставілі абвінавачванне ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Па версіі следства, журналіст прымаў удзел у 2020 годзе ў несанкцыянаванай акцыі ў той момант, калі не меў акрэдытацыі. Алег Груздзіловіч сваёй віны не прызнае, сцвярджае, што быў на акцыі як няштатны супрацоўнік беларускага выдання "Народная воля".
Груздзіловіча ўтрымліваюць у СІЗА № 1 Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.