Стала вядома, чаму Ігар Крывушэнка не быў на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі

Стала вядома, чаму Ігар Крывушэнка не быў на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі

Стала вядома, чаму Ігар Крывушэнка, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе, не быў 15 лютага на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Яна была прысвечана сітуацыі ў беларускім футболе, якую кіраўнік дзяржавы ахарактарызаваў як суцэльны правал, за які мусіць быць сорамна трэнерам. На нарадзе быў галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Людас Румбуціс, кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас, яго намеснік Юрый Курбыка, трэнеры Эдуард Малафееў, Сяргей Бароўскі.

Як даведалася Еўрарадыё, Ігар Крывушэнка знаходзіцца ў Турцыі, дзе сочыць за зборнікамі ў клубах, а яны цяпер якраз на зборах у гэтай краіне. Паколькі сустрэча ў кіраўніка дзяржавы была арганізавана вельмі хутка, то Крывушэнка проста фізічна не мог на яе патрапіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі