Стала вядома, чым узарвалі расійскі самалёт А321 у Егіпце

Стала вядома, чым узарвалі расійскі самалёт А321 у Егіпце

Выбуховае прыстасаванне, якое спрацавала на борце расійскага самалёта А321 у Егіпце, было вырабленае на аснове пластыкавай выбухоўкі С-4, паведамляе meduza.io са спасылкай на “Коммерсант”.

С-4 распрацавалі ў ЗША ў сярэдзіне 1960-х гадоў, а цяпер разнавіднасці такой выбухоўкі выпускаюць у многіх краінах свету, што значна ўскладняе пошук удзельнікаў тэракту.

Мяркуецца, што бомбу ў самалёт пранёс і актывізаваў яе электронны таймер нехта з абслугоўваючага персаналу аэрапорта Шарм-эль-Шэйха. Як паведамляюць крыніцы “Камерсанта” ў Следчым камітэце Расіі, гэта хутчэй за ўсё быў не выпадковы чалавек, а прафесіянал, які прайшоў спецыяльную падрыхтоўку.

Адметна, што расійскі Следчы камітэт пакуль не распачаў крымінальную справу па факце крушэння самалёта, хоць кіраўнік ФСБ і заявіў, што прычынай здарэння быў тэракт. Гэта звязана з тым, што для кваліфікацыі інцыдэнту як тэракту трэба правесці не даследаванні, а экспертызы, для якіх пакуль недастаткова матэрыялаў.

Самалёт А321, які ляцеў з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, разбіўся на Сінайскай паўвыспе 31 кастрычніка. На борце лайнера было 224 чалавекі, усе яны загінулі.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі