У Баранавічах з'явілася памятная дошка ў гонар загінулых лётчыкаў

Мемарыяльная дошка

Мемарыяльная дошка / nashkraj.by

У Баранавічах з'явілася памятная дошка ў гонар загінулых у траўні 2021-га лётчыкаў маёра Андрэя Нічыпорчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі. Яе ўсталявалі на шматпавярховым доме ў мікрараёне Паўночны-2. Ён заходзіцца на вуліцы, названай у гонар маёра Нічыпорчыка.

Лётчыкі загінулі ў Баранавічах пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту на самалёце Як-130. Экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць самалёта. Пілоты коштам уласных жыццяў адвялі самалёт ад жылых дамоў. Толькі пераканаўшыся, што траекторыя падзення знаходзіцца ўдалечыні ад іх, лётчыкі катапультаваліся, але было ўжо запозна. Пасмяротна яны ўганараваныя званнем Герояў Беларусі.

Адкрыццё дошкі адбылося напярэдадні гадавіны трагедыі. А два гады таму ў Баранавічах з'явіўся мемарыял у гонар загінулых лётчыкаў.

У Баранавічах з'явілася памятная дошка ў гонар загінулых лётчыкаў
У Баранавічах з'явілася памятная дошка ў гонар загінулых лётчыкаў
У Баранавічах з'явілася памятная дошка ў гонар загінулых лётчыкаў
А ў Полацку адкрылі помнік Мікіце Куканенку / t.me/minkultrb/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі