У аэрапорце Токіа сутыкнуліся самалёты, загінулі 5 чалавек

Пажар пасля сутыкнення самалётаў

Пажар пасля сутыкнення самалётаў / Reuters

У аўторак у міжнародным аэрапорце Ханеда ў Токіа сутыкнуліся самалёты, загінулі 5 чалавек. Усе 367 пасажыраў і 12 членаў экіпажа пасажырскага самалёта Japan Airlines, які прыляцеў з Хакайда, цудам выратаваліся ад пажару, паведамляе Reuters.

Пасажырскі самалёт пры пасадцы сутыкнуўся з самалётам берагавой аховы, пасля чаго загарэўся. Большая частка экіпажа (5 з 6 чалавек) самалёта берагавой аховы загінула. Вядома, што ён дастаўляў дапамогу пацярпелым ад магутнага землятрусу.

Падчас сутыкнення шасі Airbus адарвалася і паветранае судна фактычна слізгала на фюзеляжы па ўзлётна-пасадачнай паласе. Ратавальнікі адразу ж прыбылі на месца, усіх людзей з гэтага самалёта ўдалося эвакуіраваць. Праз некалькі хвілін Airbus цалкам згарэў.

У аэрапорце Токіа сутыкнуліся самалёты, загінулі 5 чалавек
Reuters
У аэрапорце Токіа сутыкнуліся самалёты, загінулі 5 чалавек
twitter.com/fujikawaHaruka/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі