У Севастопалі пацярпеў крушэнне расійскі знішчальнік Су-35
Самалёт Су-35, ілюстрацыйнае фота
У Севастопалі ў захопленым Расіяй Крыме ў мора зваліўся расійскі ваенны самалёт. Пра гэта ўсваім тг-канале паведаміў расійскі губернатар горада Міхаіл Разважаеў.
Гаворка ідзе пра знішчальнік Су-35. Відавочцы паспелі зняць падзенне самалёта на відэа. На іх бачна, што самалёт гарыць у паветры.
Па словах Развазжаева, пілот катапультаваўся, яго падабралі ратавальнікі за 200 метраў ад берага.
Паводле расійскіх ваенных блогераў, самалёт маглі збіць самі расіяне.
Таксама агучваюцца такія версіі, як тэхнічныя непаладкі і пападанне птушкі ў рухавік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.