Колькасць ахвяр землятрусу ў Японіі складае амаль паўсотні чалавек

Наступствы стыхіі

Наступствы стыхіі / Reuters

Колькасць ахвяр магутнага землятрусу ў цэнтральнай Японіі складае амаль паўсотні чалавек. Дзясяткі пацярпелі, паведамляе euronews.com. Амаль 100 тысяч чалавек вымушана пакінулі свае дамы і правялі ноч у эвакуацыйных цэнтрах — была пагроза цунамі.

Землятрус магнітудай 7,6 адбыўся 1 студзеня ў прэфектуры Ісікава. Як паведаміў прэм'ер-міністр краіны Фуміа Кісіда, асабліва пацярпела заходняя прыбярэжная зона. Ратавальнікі спрабуюць дастаць пацярпелых з-пад завалаў.

Стыхія пашкодзіла дарогі, таму ратавальнікам пакуль не ўдалося дабрацца да ўсіх пацярпелых раёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі