Стала вядома, хто атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

Стала вядома, хто атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

Нобелеўскую прэмію міру за 2017 год атрымала Міжнародная кампанія за забароне ядзернай зброі. Пра гэта стала вядома ў пятніцу. Нобелеўскі камітэт адзначыў “працу па прыцягненні ўвагі да катастрафічных гуманітарных наступстваў ад выкарыстання ядзернай зброі”. Згаданая кампанія сёлета здолела дамагчыся “падпісання пагаднення аб забароне такой зброі”. Летась Нобелеўскую прэмію міру атрымаў прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас.

Памер Нобелеўскай прэміі сёлета складае 1,1 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі