Стала вядома, калі могуць прыняць новы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі

ЕС рыхтуе новыя санкцыі / pixabay.com
ЕС рыхтуе новыя санкцыі / pixabay.com

Стала вядома, калі Еўрасаюз можа прыняць новы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі. Як піша ў Twitter карэспандэнт Радыё Свабода ў Бруселі Рыкард Ёзвяк (са спасылкай на свае крыніцы), чакаецца, што ён будзе гатовы да канца лістапада, а ў пачатку снежня яго зацвердзяць.

На мінулым тыдні Ёзвяк пісаў, што Еўрасаюз працягвае працаваць над дадатковымі санкцыямі супраць Беларусі. І іх могуць прывесці ў адпаведнасць з санкцыямі, уведзенымі раней супраць Расіі.

Беларусь збіраюцца пакараць "за ўнутраную сітуацыю" і падтрымку Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі