Стала вядома, калі ў Беларусь прывязуць кітайскія экспрэс-тэсты на каранавірус

Стала вядома, калі ў Беларусь прывязуць кітайскія экспрэс-тэсты на каранавірус

1 красавіка ў Беларусь прывязуць кітайскія экспрэс-тэсты на каранавірус COVID-19. Пра гэта ў сераду паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Паводле яго слоў, гэта будзе гуманітарная дапамога — больш за дзве тысячы тэст-сістэм, ахоўныя касцюмы ды іншае. Прыгадаем, што наша краіна аказвала гуманітарную дапамогу КНР у самы цяжкі перыяд змагання кітайцаў з каранавірусам.

Таксама Міністэрства аховы здароўя плануе набываць экспрэс-тэсты. Пакуль ідзе вывучэнне ўзораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі