Стала вядома, колькі АБФФ зарабіла на трансляцыях футбола ў пандэмію
Стала вядома, колькі АБФФ зарабіла вясной-летам 2020-га на трансляцыях беларускага футбола ў пандэмію каранавіруса. Быў перыяд, калі футбольныя матчы праходзілі толькі ў нашай краіне. Такой увагі да айчыннага футбола ў свеце ніколі не было.
"Амаль увесь свет даведаўся, што такое Беларусь, — кажа ў праграме "Стоп-кадр" на тэлеканале "Беларусь 5" старшыня нацыянальнай федэрацыі Уладзімір Базанаў. — Што мы ва ўмовах такіх складаных пандэміі... гулялі... Нас глядзелі ў Індыі, у ЗША".
Пры гэтым, прызнаецца Базанаў, федэрацыя зарабіла няшмат.
"Таму што мы заключылі кантракт — не ведалі, што такая сітуацыя будзе, — распавядае ён. — Рэальна зарабілі на тым моманце 216 тысяч еўра".
Гэтыя грошы пойдуць на інфраструктуру для юных футбалістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.