Стала вядомая новая назва “дэкрэта аб дармаедстве” (відэа)

Стала вядомая новая назва “дэкрэта аб дармаедстве” (відэа)

Стала вядомая новая назва “дэкрэта аб дармаедстве”. Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі распавёў намеснік міністра працы і сацабароны Валерый Кавалькоў. Як вядома, у пачатку года дзеянне дэкрэта № 3 было прыпынена, дакумент адправілі на дапрацоўку. Адбылося гэта якраз у той час, калі па краіне прайшла хваля вулічных акцый пратэсту.

Паводле слоў Кавалькова, дэкрэт № 3 кіраўніка дзяржавы рыхтуецца ў абсалютна новай рэдакцыі. Змяняецца не толькі яго сэнс, але і назва. “Плануецца, што дэкрэт будзе называцца “Па садзейнічанні занятасці” (раней ён называўся "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" — Еўрарадыё) і будзе накіраваны на тое, каб органы ўлады аказалі максімальна магчымае садзейнічанне жадаючым працаваць, каб чалавек мог працаваць ці быў працаладкаваны на нейкае працоўнае месца”, — сказаў намеснік міністра. Намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка патлумачыла, што паводле дэкрэта асобы, якія займаюцца дзейнасцю, што не патрабуе рэгістрацыі ў якасці ІП, пры ўмове выплаты адзінага падатку не будуць лічыцца “дармаедамі”.

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка чакае абноўлены дэкрэт да 1 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі