Стала вядома, што ўваходзіць у сутачны паёк мігрантаў з лагістычнага цэнтра

Пакет з ежай важыць 4 кілаграмы / t.me/rian_ru​
Пакет з ежай важыць 4 кілаграмы / t.me/rian_ru​

Мігранты з беларуска-польскай мяжы, якія перамясціліся з палявога лагера ў лагістычны цэнтр, атрымліваюць сутачны паёк акрамя гарачага харчавання, паведамляе РІА "Новости".

У паёк уваходзяць тры "Ролтаны", два пакеты малака, дзве бляшанкі тушонкі, дзве рыбныя кансервы, палка каўбасы, бохан хлеба, па адным пачку печыва і вафляў, а таксама гранат. Такі пакет з ежай важыць 4 кілаграмы, пайкі раздаюць па лініі Беларускага Чырвонага Крыжа (БТЧК).

Гарачае харчаванне ўцекачы атрымліваюць як мінімум адзін раз на дзень. Да мігрантаў таксама прыязджаюць аўталаўкі. Адна з аўталавак прадае толькі цыгарэты, яна штодня дастаўляе 1250 блокаў цыгарэт.

Паводле звестак БЧК, штодня мігранты атрымліваюць 2 тоны кашы на абед і 8 тон кансерваў і садавіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі