Стала вядома, як зменяцца падаткі ў 2022 годзе для бізнэсоўцаў і фізічных асобаў

Стала вядома, як зменяцца падаткі ў 2022 годзе для бізнэсоўцаў і фізічных асобаў

Міністэрства фінансаў апублікавала праект зменаў у Падаткавы кодэкс, паведамляе "Радыё Свабода".

Змены закрануць у большай ступені прадпрымальнікаў.

Згодна з праектам, з ліку тых, хто сплачвае падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, выключаць індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама адвакатаў і натарыюсаў, якія працуюць праз бюро.

Ад 1 студзеня 2023 году ўлады таксама маюць намер адмяніць адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў.

Ёсць шэраг новых правілаў для ўладальнікаў аграсядзібаў. З 2022 году ім давядзецца плаціць 31 рубль у месяц за кожную сядзібу. Цяпер падатак для іх складае дзве базавыя велічыні на год (58 рублёў).

Ад наступнага году ўлады хочуць падвысіць стаўкі падаходнага падатку з фізічных асобаў, якія здаюць у арэнду жыллё, гаражы ці машына-месцы.

Таксама ў 2022 годзе павінны вырасці стаўкі зямельнага падатку і на нерухомасць — прыкладна на 7,2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі