Стала вядома, якія грашовыя прызы атрымаюць беларусы за медалі Алімпіяды
Стала вядома, якія грашовыя прызы атрымаюць беларусы за медалі Алімпіяды ў Токіа. Адпаведны дакумент 6 лютага падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамляе БЕЛТА. З яго вынікае, што за алімпійскае золата дзяржава абяцае спартсмену 324 тысячы рублёў (150 тысяч долараў), за срэбра — 162 тысячы рублёў ($75 тысяч), за бронзу — 108 тысяч рублёў ($50 тысяч). Такія ж грашовыя ўзнагароджанні былі вызначаны для медалістаў Алімпійскіх гульняў у 2018-м у Пхенчхане (зімовыя гульні, былі заваяваныя тры медалі, у тым ліку два золата) і Рыа (летнія гульні, былі заваяваныя дзевяць медалёў, у тым ліку адно золата).
Вызначаны памеры прызавых і для медалістаў Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульняў: за залаты медаль — 108 тысяч рублёў (50 тысяч долараў), за срэбраны — 64800 рублёў (30 тысяч долараў), за бронзавы — 43200 рублёў (20 тысяч долараў).
Згаданыя прызавыя будуць дзейнічаць і на зімовыя Алімпіяду, Паралімпіяду 2022 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.