Стала вядомая афіцыйная прычына звальнення Алега Сліжэўскага

Алег Сліжэўскі​ / БелТА
Алег Сліжэўскі​ / БелТА

Былога міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага чакае новая служба. На Нацыянальным прававым партале апублікаваны ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб вызваленні Сліжэўскага ад пасады. У дакуменце гаворыцца, што міністра здымаюць "ў сувязі з пераходам на іншую працу".

Сліжэўскі прапрацаваў на пасадзе міністра юстыцыі амаль 10 гадоў. А да гэтага — на розных пасадах у Мінюсце — курыраваў палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні. Своеасаблівым вынікам гэтага куратарства можа служыць той факт, што з лютага 2000 года ведамства не зарэгістравала ніводнай новай партыі. У апошні год Мінюст займаўся зачысткай грамадзянскай супольнасці — ініцыяваў пазовы да грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, а Вярхоўны суд пазбаўляў іх рэгістрацыі.

Новым міністрам юстыцыі стаў сілавік — да нядаўняга часу намеснік кіраўніка МУС Сяргей Хаменка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі