У Касцюковіцкім райвыканкаме разглядалі "жарт" над міліцыяй вучня 1-га класа
Камісія разглядала дзве справы: 16-гадовага хлопца і першакласніка
Камісія па справах непаўналетніх Касцюковіцкага райвыканкама (Магілёўская вобласць) разглядала "жарт" над міліцыяй вучня 1-га класа мясцовай школы. Хлопчык у кампаніі двух аднакласнікаў паведаміў з мабільнага тэлефона сілавікам, што да малалетніх нібыта прыстае дарослы хлопец. Як піша раённая газета, "ілжывы выклік школьнікі суправадзілі ў дадатак нецэнзурнымі выразамі". Па названым адрасе выязджаў нарад міліцыі.
У выніку першакласніка знайшлі. У дачыненні яго бацькоў склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. А камісія па справах непаўналетніх абмежавалася папярэджаннем. Чыноўнікі патлумачылі хлопчыку, што тэлефанаваць у міліцыю трэба "толькі ў выпадку неабходнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.