Супраць партый, але за дэкларацыі: чым запомніўся экс-міністр юстыцыі Сліжэўскі

Алег Сліжэўскі / БЕЛТА
Алег Сліжэўскі / БЕЛТА

У дзейным складзе ўрада Беларусі Алег Сліжэўскі быў самым "дасведчаным": на пасадзе міністра юстыцыі ён быў з канца 2011 года. Аднак дзесяцігадовы юбілей на пасадзе чыноўнік ужо не адсвяткуе: 18 кастрычніка ён быў адпраўлены ў адстаўку. Але гэта не падстава не ўспомніць асноўныя справы і заявы, якімі Сліжэўскі запомніўся ў Міністэрстве юстыцыі.
 

Пад санкцыі трапіў да таго, як стаў міністрам

Алег Сліжэўскі працуе ў Мінюсце з 2002 года. Спярша ён кіраваў аддзелам палітычных партый і быў намеснікам начальніка ўпраўлення грамадскіх аб'яднанняў, а пазней узначаліў усё ўпраўленне.

Менавіта з перыядам яго працы супала ўзмацненне жорсткасці правілаў гульні з боку Мінюста. Ведамства адхіляла ўсе заяўкі на рэгістрацыю партый — у краіне так і не з'явілася ніводнай новай з лютага 2000 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі