Лідзія Ярмошына — зноў старшыня Цэнтрвыбаркаму
У панядзелак на пасяджэнні шостай, пазачарговай, сесіі Савет Рэспублікі аднагалосна даў згоду прэзідэнту Беларусі на прызначэнне Лідзіі Ярмошынай старшынёй Цэнтрвыбаркама. На гэтай пасадзе яна знаходзіцца ўжо больш за 10 гадоў, а ў камісіі працуе з 1992 году.
Разам з тым, Савет Рэспублікі абраў шэсць новых членаў Цэнтрвыбаркама, сярод якіх дырэктар мінскай гімназіі №1 Наталля Бушная, намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму — Маргарыта Жорава, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкаму — Аляксандр Каляда, дырэктар па агульных пытаннях ідэалагічнай працы заводу “МАЗ” — Эдуард Падаляк, начальнік упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Мінюсту Алег Сліжэўскі, дэпутат Віцебскага аблсавету — Іван Шчурок.