Ліўні, навальніцы і спёка — якой будзе нядзеля 19 траўня
Мінск у траўні
У нядзелю 19 траўня па ўсёй тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. На асобныя раёны абрынуцца залевы. Магчыма ўзмацненне ветра з парывамі 15-20 м/с.
Уначы і раніцай варта чакаць туман. У начны час слупок тэрмометра на паўднёвым захадзе краіны падымецца ўсяго да 4-5 градусаў цяпла, у астатніх рэгіёнах будзе +6 +12. Днём чакаецца 20 — 26 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.