Міністр лясной гаспадаркі заявіў, што ў Беларусі "сітуацыя абвастрылася"

Гусенічны цягач заглух і згарэў

Гусенічны цягач заглух і згарэў / t.me/minleshoz/

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік заявіў, што ў Беларусі "сітуацыя абвастрылася". Толькі за мінулыя суткі дзяржлесахова ліквідавала восем узгаранняў у лясах. Пажары былі ў Столінскім, Гомельскім, Лельчыцкім, Мілошавіцкім, Ваўкавыскім і Глускім лясгасах. Буйны пажар ліквідавалі ў Столінскім раёне. Яго агульную плошчу ацанілі ў 14 гектараў. Ачаг быў зафіксаваны паблізу экалагічнай сцежкі. Камеры зафіксавалі аўтамабіль, які знаходзіўся непадалёк. Папярэдняя версія пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку аматараў адпачынку на прыродзе.

На Століншчыне ледзь не здарылася трагедыя. Заглух гусенічны цягач, і яго ўжо акружаў агонь. Але старэйшы каманды своечасова загадаў экіпажу кінуць тэхніку і эвакуявацца. Гэта выратавала жыцці трох чалавек. Цягач згарэў.

"Цяпер важна пратрымацца", — кажа Кулік у спадзяванні, што складаная пажаранебяспечная сітуацыя надоўга не захаваецца. Аднак у бліжэйшыя дні ападкі не прагназуюцца. Сіноптыкі папярэджваюць, што 7-9 верасня на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаецца "надзвычайная пажарная небяспека (5 клас)".

Міністр лясной гаспадаркі заявіў, што ў Беларусі "сітуацыя абвастрылася"
Міністр лясной гаспадаркі заявіў, што ў Беларусі "сітуацыя абвастрылася"
Міністр лясной гаспадаркі заявіў, што ў Беларусі "сітуацыя абвастрылася"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі