У выходныя ў Беларусі ападкі не прагназуюцца

На месцы ляснога пажару пад Бабруйскам

На месцы ляснога пажару пад Бабруйскам / t.me/minleshoz/

У выходныя ў Беларусі ападкі не прагназуюцца. У начныя гадзіны ў суботу, 7 верасня, тэмпература паветра складзе ад +6 на паўночным усходзе краіны да +16 на паўднёвым захадзе (у Мінску — ад +11 да +13), у дзённыя гадзіны — ад +23 да +29 (у сталіцы — 24-26 цяпла). У нядзелю ўмовы надвор'я не зменяцца.

Сіноптыкі папярэджваюць, што 7-9 верасня на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаецца "надзвычайная пажарная небяспека (5 клас)".

У выходныя ў Беларусі ападкі не прагназуюцца
vk.com/belgidromet
У выходныя ў Беларусі ападкі не прагназуюцца

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі