У Беларусі лібералізуюць антынаркатычнае заканадаўства
Кодэксы, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі плануецца лібералізаваць "наркатычныя" артыкулы Крымінальнага кодэкса. Прапановы ад імя Лукашэнкі пададзеныя ў Палату прадстаўнікоў. Іх распрацоўкай займалася спецыяльная група пры Адміністрацыі Лукашэнкі.
За набыццё або захоўванне наркотыкаў (ч. 1 арт. 328) прапануецца ўвесці арышт да трох месяцаў, а за разавы продаж (ч. 2 арт. 328) — "хімію".
Таксама прапануецца панізіць мінімальны тэрмін пазбаўлення волі за продаж наркотыкаў у складзе групоўкі (ч. 4 арт. 328) — 8 гадоў замест 10.
Таксама прапануецца не прызначаць пазбаўленне волі за ўпершыню ўчыненыя няцяжкія злачынствы жанчынам і адзінокім мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, а таксама непаўналетнім і інвалідам I групы. Праўда, і тут ёсць выключэнне — калі чалавека судзяць па палітычным артыкуле (за злачынства "экстрэмісцкай накіраванасці") або за ўжыванне гвалту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.